8 чэрвеня ў межах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшоў VІІІ абласны фестываль кнігі, дзе купалаўцы прэзентавалі сваю творчаю пляцоўку.
Падчас працы традыцыйнага для нашай Гародні свята народаў і нацыянальнасцей – Фестывалю нацыянальных культур – у горадзе адбыўся VIІІ фестываль кнігі «Гарадзенскі ЛітФэст», у якім прыняў удзел Купалаўскі ўніверсітэт.
Навуковай біліятэкай універсітэта была арганізавана творчая пляцоўка, у межах якой дзейнічала выстава кніг класікаў-юбіляраў, знаёмячыся з якой, кожны ахвотны мог прачытаць той ці іншы твор. Папулярызуючы імя першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, чыё імя носіць наш універсітэт, жыхарам і гасцям горада была прапанавана забаўляльная гульня «Веру – не веру», падчас якой неабходна імгненна пагадзіцца ці не з пэўным меркаваннем пра жыццёвы і творчы лёс класіка.
З радасцю наведвальнікі інтэрактыўнай пляцоўкі дэманстравалі сваё веданне беларускіх прыказак, адгадвалі творы па іх пачатку і герояў па апісанні.
У межах працы інтэрактыўнай пляцоўкі на майстар-класах можна было зрабіць кніжную закладку, а таксама паспрабаваць вывесці ад рукі пэўныя словы стараславянскім шрыфтам.
Аматарам і знаўцам паэзіі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі прапанавалі паэтычны батл, удзельнікі якога праз цытаванне твораў дэманстравалі свае веды ў спасціжэнні айчыннай і сусветнай літаратурнай спадчыны.
Усе госці інтэрактыўнай пляцоўкі мелі магчымасць пазнаёміцца з ГрДУ імя Янкі Купалы, атрымаць актуальную інфармацыю для абітурыентаў, а пераможцы конкурсаў яшчэ і сімвалічныя падарункі ад шматтысячнай купалаўскай сям’і.