Заўтра, 5 ліпеня, адбудзецца акцыя, прымеркаваная да 142-годдзя з Дня нараджэння славутага беларускага класіка, імя якога носіць наш універсітэт.
Для сапраўднага беларуса Янка Купала – гэта духоўная скарбонка, якую трэба рупліва ахоўваць, зберагаць і перадаваць у спадчыну. Са школьных гадзін мы памятаем, якой любоўю і спачуваннем беларускаму народу прасякнута яго творчасць. Гэта паэт, які тонка адчуваў абставіны, у якіх жыў, і дакладна мог адрозніць праўду ад хлусні.
Каб адчуць глыбіню творчасці песняра, запрашаем усіх жадаючых далучыцца да акцыі «Чытаем Купалу разам», якая пройдзе на прыступках да старога корпуса ўніверсітэта ў 14:00.