З 8 па 19 ліпеня ўдзельнікі Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі Купалаўскага ўніверсітэта прымаюць удзел у даследаванні селішча Загорцы.
Сёлета працы студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта накіраваныя на працяг раскопак на селішчы, дзе былі знойдзены цікавыя матэрыялы.
Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму першага курса Мікіта Пшанічны, Аляксей Холад, другога курса Мацвей Чубараў, магістранты Мікіта Каспер і Павел Жабінскі разам з навуковым кіраўніком лабараторыі, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандрам Гаршковым і загадчыкам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея кандыдатам гістарычных навук Аленай Касюк прынялі ўдзел у здымцы тапаграфічнага плана гарадзішча Загорцы і правялі паверхневыя зборы на паселішчах каменнага і жалезнага вякоў, якія былі адкрыты Ляўданскім у 1934 годзе.
Дадзены помнік з’яўляецца часткай археалагічнага аб’екта, які складаецца з гарадзішча і селішча. Папярэднія даследаванні дазволілі вылучыць некалькі этапаў засялення, пераважна, звязаных з жалезным векам і сярэднявеччам.
Пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага сектара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава Таццяны Бубенькі купалаўцы займаюцца архіалагічнай працай.