Святочны вечар, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 23 лютага 2010 года. На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, афіцэры і курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Святочны вечар, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 23 лютага 2010 года. На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, афіцэры і курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Адкрыў мерапрыемства эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маёра ўнутранай службы Вячаслава Матука.
На вечары выступіў рэктар ГрДУ прафесар Яўгеній Аляксеевіч Роўба. Яўгеній Аляксеевіч сардэчна павіншаваў усіх прысутных са святам, падкрэсліў вялікі ўклад выкладчыкаў і студэнтаў Гродзенскага настаўніцкага інстытута, які быў створаны ў 1940 годзе, у Перамогу над ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, адзначыў, што сёння ў ГрДУ на ваенным факультэце падрыхтавана значная колькасць ваенных спецыялістаў.
На вечарыне выступілі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Генерал-маёр у адстаўцы Анатолій Піліпавіч Паздзееў ад імя Маскоўскай акадэміі эканомікі і права і патрыятычнага клуба “Радзіма” выказаў словы віншавання і ўдзячнасці Гродзенскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Янкі Купалы за супрацоўніцтва. Анатолій Піліпавіч асабліва адзначыў вялікую актыўную працу нашай вну па патрыятычнаму выхаванню моладзі, а таксама паведаміў, што кніга “Равнение на героев Победы”, выдадзеная ў межах сумеснага праекта Маскоўскай акадэміі эканомікі і права і ГрДУ імя Янкі Купалы, атрымала прызнанне ў Маскве.
Герой Савецкага Саюза, удзельнік Парада Перамогі, сцяганосец 3-га Украінскага фронту, палкоўнік у адстаўцы Іван Данілавіч Лебедзеў ад імя ветэранаў павіншаваў усіх са святам, пажадаў курсантам ваеннага факультэта як мага лепш вывучаць ваенную справу і заўсёды атрымліваць задавальненне ад сваёй працы.
Узгадалі імёны герояў-франтавікоў, якія шмат гадоў аддалі працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Гэта Віктар Іванавіч Атрэшчанкаў, Валянцін Фаміч Ваньшын, Яўгеній Мікалаевіч Далідовіч, Іван Данілавіч Лебедзеў, Іван Якаўлевіч Лепешаў, Мікалай Аляксандравіч Мельнікаў, Іван Іванавіч Пракоп’еў, Іван Міхайлавіч Сцяпура, Анатолій Андрэевіч Харытонаў.
Быў выказаны словы павагі воінам-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі загад Радзімы ў Афганістане і іншых рэгіёнах свету. Сярод іх – Аляксандр Барысавіч Радчанка, Святаслаў Мікалаевіч Ліс, Іван Рыгоравіч Бурлыка, Ігар Яўгеньевіч Карчагін, Леанід Андрэевіч Дарэйчук, Станіслаў Эдуардавіч Сташкевіч.
Першы намеснік ваеннага камісара ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці палкоўнік Юрый Іванавіч Яцукевіч сардэчна павіншаваў прысутных з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ён адзначыў, што ў Гродзенскім універсітэце выхаваўчы працэс накіраваны на прывіццё любові да Радзімы і нацыянальных традыцый, што ветэраны навучальнай установы абкружаны апекай і ўвагай.
Юрый Іванавіч Яцукевіч уручыў узнагароды супрацоўнікам Гродзенскага дзяржуніверсітэта. Медалём “20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” за вялікі ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці і выхаванне патрыятызму ўзнагароджаны: рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгеній Аляксеевіч Роўба, прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Юр’евіч Гняздоўскі, прарэктар па вучэбнай рабоце і эканоміцы Васілій Васільевіч Сянько, прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Эдуардавіч Бялых, загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Валерый Мікалаевіч Чарапіца, дырэктар музея гісторыі універсітэта Уладзімір Міхайлавіч Сытых, загадчык лабараторыі кафедры тылавога забеспячэння ваеннага факультэта Юлій Акімавіч Бондараў, майстар вытворчага навучання агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта Алег Дзмітрыевіч Лосеў.
Медалём “90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” узнагароджаны: першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Рыгоравіч Бурлыка, прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце Святлана Уладзіміраўна Агіевец, прарэктар па навуковай рабоце і інавацыях Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч.
На вечары прысутных віншавалі са святам эстрадна-духавы аркестр Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, салісты аркестра Вікторыя Суворава і Павел Богдан, а таксама курсант ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Булай і студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ Алена Каданава.