Да ўдзельнікаў пасяджэння Савета, гасцей звярнуўся рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы прафесар Я.А. Роўба. Гэтая ўрачыстасць, зазначыў Яўгеній Аляксеевіч, радасная і вельмі значная падзея ў жыцці калектыву універсітэта. 70-гадовы юбілей – гэта цудоўная нагода, каб падвесці вынікі, прыгадаць найбольш знакавыя моманты з гісторыі, выказаць шчырую падзяку настаўнікам і калегам. Гэта спрыяльны час для рэалізацыі самых смелых навуковых памкненняў, якія патрабуюць крэатыўнага мыслення, багатага навукова-дыдактычнага досведу і жадання працаваць.
Яўгеній Аляксеевіч прадставіў членаў прэзідыума ўрачыстага пасяджэння. Гэта міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь І.В. Войтаў, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Б.М. Казялкоў, кіраўнік Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Б.В. Фёдараў, першы прарэктар ГрДУ І.Р. Бурлыка, былыя рэктары універсітэта А.В. Бадакоў і С.А. Маскевіч.
Падчас свайго выступлення Яўгеній Аляксеевіч Роўба акцэнтаваў увагу на найбольш важных этапах станаўлення навучальнай установы, якая прайшла шлях пераўтварэння ад педагагічнага інстытута да буйнейшай інавацыйнай ВНУ краіны.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў. Ён заўважыў, што маштабы сённяшняга свята не абмяжоўваюцца рамкамі універсітэта, гэта свята ўсёй рэспублікі. Тым больш, што не кожны універсітэт адзначаецца Указам Прэзідэнта. На 26-тысячны калектыў купалаўцаў ускладзена ганаровая місія – прадстаўляць сваю ВНУ, яе навуковы, адукацыйны, культурны патэнцыял у свеце. Вартае ўвагі і тое, што Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы за 70 гадоў свайго існавання можа ганарыцца моцнымі традыцыямі, навуковымі школамі, экперыментальнымі набыткамі. Аляксандр Міхайлавіч прызваў выкладчыкаў і супрацоўнікаў ГрДУ і надалей трымаць марку класічнага універсітэта.
Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” былі ўзнагароджаны прафесар С.А. Габрусевіч, прафесар кафедры выяўленчага мастацтва А.П. Багустаў, дырэктар Лідскага каледжа Ю.М. Грыневіч, кандыдат філасофскіх навук В.В. Карпінскі, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення М.У. Марцён. Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прарэктар на навучальнай рабоце і эканоміцы В.В. Сянько.
Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі наступныя работнікі ГрДУ: загадчык кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар С.С. Ануфрык, загадчык кафедры паліталогіі, доктар палітычных навук, прафесар В.М. Ватыль, загадчык кафедры рускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар А.В. Нікіцевіч, загадчык кафедры нямецкай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н.І. Уласюк, дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т.А. Бабкіна, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі, доктар гістарычных навук, прафесар Д.У. Караў, загадчык кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, доктар гістарычных навук, прафесар В.В. Швед, намеснік начальніка ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў Т.М. Завадская.
Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: дэкан факультэта псіхалогіі, доктар педагагічных навук, прафесар У.А. Баркоў, загадчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ю.Р. Бейцюк, дэкан факультэта біялогіі і экалогіі, доктар хімічных навук, дацэнт В.М. Бурдзь, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, кандыдат гістарычных навук Н.У. Казлоўская, намеснік дэкана факультэта біялогіі і экалогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт А.Я. Карэўскі, дацэнт кафедры батанікі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Р.А. Скарабагатава, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт З.М. Тамашэвіч, дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, кандыдат сацыялагічных навук Т.А. Богуш, першы прарэктар, кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Р. Бурлыка, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізкультуры, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Г.Я. Гайдашаў, дацэнт кафедры алгебры, геаметрыі і методыкі выкладання матэматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ю.П. Залатухін, старшы выкладчык кафедры батанікі Л.В. Кавалеўская, намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай і прававой работы па пытаннях кіравання персаналам Л.Э. Ціплашэвіч, загадчык кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізкультуры, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт А.І. Шпакаў, дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Э.С. Ярмусік, дацэнт кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і аптымальнага кіравання, кандыдат фізіка-матэматычных навук Н.С. Бярозкіна.
Нямала добрых словаў у адрас калектыву ГрДУ прагучала ад старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Ігара Вітальевіча Войтава, кіраўніка Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна Барыса Васільевіча Фёдарава, старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і стасунках з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прафесара Сяргея Аляксандравіча Маскевіча, рэктараў вышэйшых навучальных устаноў і прадстаўнікоў рэспубліканскіх і міжнародных дэлегацый, старшыні Гродзенскага гарвыканкама Барыса Мікалаевіча Казялкова. Выдатны падарунак атрымаў універсітэт у год свайго юбілею ад гарадскіх улад – месца ў цэнтры горада для будаўніцтва новага корпусу, дома для супрацоўнікаў і інтэрната для студэнтаў.
Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта за эфектыўную навукова-педагагічную дзейнасць, плённую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджаны загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт А.В. Нікіцін і прарэктар на навуковай рабоце і інавацыях, доктар эканамічных навук, прафесар Г.А. Хацкевіч. Падзячным лістом старшыні Гродзенскага гарвыканкама ўзнагароджана загадчык кафедры тэхнічнай механікі, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Т.С. Чыкава. Навукова-педагагічная дзейнасць намесніка дэкана факультэта фізічнай культуры В.К. Сухецкага адзначана Ганаровай граматай гарадскога Савета дэпутатаў.
Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Г.А. Гачко, прафесар кафедры біяхіміі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Л.І. Няфёдаў, загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л.В. Рычкова.
За высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны загадчык музея гісторыі ГрДУ У.М. Сытых.
Падзячным лістом старшыні Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны дацэнт кафедры прамысловай электронікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт А.Я. Васілевіч, Ганаровай граматай Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта – загадчык кафедры гісторыі Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар С.В. Марозава, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, кандыдат педагагічных навук З.Л. Шынтар.
Ганаровую грамату адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна атрымалі загадчык кафедры камерцыйнай дзейнасці і міжнародных эканамічных адносін, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт А.Л. Белавусаў і начальнік ваеннага факультэта, палкоўнік А.М. Радзівонаў.
Ганаровай граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна адзначана дзейнасць загадчыка кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёлы, доктара біялагічных навук, дацэнта Н.П. Кануннікавай, Падзячным лістом главы адміністрацыі Ленінскага раёна адзначаны загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Ю.М. Чудакоў.
За шматгадовую плённую працу, актыўную работу па развіцці здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.А. Белазаровіч, намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Ю.Я. Раманоўскі, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры С.М. Тарасава. Граматамі ўпраўлення адукацыі ўзнагароджаны: дацэнт кафедры культуралогіі, кандыдат культуралогіі, дацэнт С.У. Данскіх, дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёлы С.У. Емяльянчык, старшы выкладчык кафедры дырыжыравання і вакалу Г.Б. Кажанеўская.
Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: загадчык кафедры агульнай гісторыі, доктар гістарычных навук, прафесар А.М. Нечухрын, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Н.Г. Станкевіч, загадчык кафедры матэматычнага аналізу, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар І.П. Мартынаў.
Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага атрымаў загадчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права, доктар юрыдычных навук, прафесар І.В. Гушчын.
Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджана начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі, медалём Францыска Скарыны – дэкан факультэта мастацтваў, дацэнт Р.Л. Левіна.
Медалём “За заслугі перад установай адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” за высокія дасягненні ў вучэбна-выхаваўчай і навуковай рабоце і плённую дзейнасць на карысць універсітэта ўзнагароджаны:
Т.Я. Аўтуховіч, прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры; С.С. Ануфрык, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі; У.Г. Барсукоў, дацэнт, доктар тэхнічных навук, дэкан факультэта будаўніцтва і транспарту; В.М. Ватыль, прафесар, доктар палітычных навук, загадчык кафедры паліталогіі; І.В. Гушчын, прафесар, доктар юрыдычных навук, загадчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права; М.А. Даніловіч, прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства; І.В. Жук, дацэнт, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры; Г.А. Зорын, прафесар, доктар юрыдычных навук, загадчык кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі; Ч.С. Кірвель, прафесар, доктар філасофскіх навук, загадчык кафедры філасофіі; М.І. Канюшкевіч, прафесар, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай мовы; І.Я. Лепешаў, прафесар, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы; В.А. Ліопа, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі; І.П. Мартынаў, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык кафедры матэматычнага аналізу; С.П. Мусіенка, прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры польскай філалогіі; А.М. Нечухрын, прафесар, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі; Ю.М. Рычкоў, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык кафедры прамысловай электронікі; М.У. Сільчанка, прафесар, доктар юрыдычных навук, загадчык кафедры тэорыі дзяржавы і права; В.П. Таранцей, прафесар, доктар педагагічных навук, дэкан педагагічнага факультэта; В.М. Горбузаў, прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры матэматычнага аналізу; І.П. Крэнь, прафесар, кандыдат гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі; В.А. Максімовіч, прафесар, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту; Н.В. Паўловіч, прафесар, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёлы; В.М. Чарапіца, прафесар, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў.
Медаль рэктару ГрДУ прафесару Яўгенію Аляксеевічу Роўбе ўручыў Аляксандр Васільевіч Бадакоў, які таксама сардэчна павіншаваў купалаўцаў з цудоўным светлым юбілеем.