Выстава арганізавана ў межах Рэспубліканскага конкурсу сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Гледачы могуць азнаёміцца з шрыфтавой і прамысловай графікай, плакатам, архітэктонікай. Менавіта архітэктоніка – адна з дысцыплін, якую вывучаюць студэнты на факультэце матстацтваў, і дапамагла стварыць незвычайныя папяровыя кампазіцыі. Усе работы, якія экспануюцца на выставе “Арт-акадэмія”, дэманструюць высокі ўзровень выканання, густ і сучасны позірк на мастацтва. Фото Людмилы Войда