Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства з’яўляюцца факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, Гродзенскі абласны савет грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.
У працы круглага стала прымуць удзел навукоўцы Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы; доктар габілітаваны гісторыі, дырэктар Інстытута гісторыі Універсітэта ў Беластоку (Рэспубліка Польшча) Войцэх Сляшыньскі; галоўны рэдактар газеты “Гродзенская праўда” Алена Пятроўна Бераснева; намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Пётр Іванавіч Чырко; загадчык аддзела культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Васільевіч Шыцько; старшыня Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Дзмітрый Сцяпанавіч Аляшкевіч.
На круглым стале будуць разгледжаны наступныя пытанні: Ігнат Дварчанін – палітык, журналіст, літаратар; асноўныя вехі біяграфіі Ігната Дварчаніна; педагагічна-асветніцкі накірунак дзейнасці Ігната Дварчаніна; дзейнасць Ігната Дварчаніна і Таварыства Беларускай школы; Ігнат Дварчанін і Пётр Сеўрук: пошукі паразумення; Ігнат Дварчанін і актывісты беларускага нацыянальнага руху Гродзеншчыны; грамадска-палітычнае і эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гады XX ст. і інш.
Міжнародны круглы стол, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння Ігната Дварчаніна, распачне сваю працу 27 мая ў 11 гадзін па адрасу: рэдакцыя газеты “Гродзенская праўда”, вул. Антонава, 25.