Міжнародная навуковая канферэнцыя “Працэсы ўрбанізацыя ў Беларусі: XIX – пачатак XXI ст.” адбудзецца 29-30 кастрычніка ў ГрДУ імя Янкі Купалы
Міжнародная навуковая канферэнцыя, якая адбудзецца 29-30 кастрычніка 2010 года, паспрыяе падсумаванню вынікаў вывучэння працэсаў урбанізацыі ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст., вызначэнню праблем і перспектыў далейшых гарадскіх даследаванняў, наладжванню кантактаў паміж айчыннымі і замежнымі гісторыкамі-урбаністамі. У праграме канферэнцыі даклады навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны. Яны абмяркуюць актуальныя пытанні, звязаныя з узаемадзеяннем працэсаў урбанізацыі і палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, нацыянальна-культурнай трансфармацыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст.
Канферэнцыю праводзіць факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ.
У 9.00. 29 кастрычніка ўдзельнікі змогуць зарэгістравацца на канферэнцыю і пазнаёміцца з музейнымі пакоямі факультэта.
Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца ў 9.30. На пленапным пасяджэнні прадставяць даклады вядомыя навукоўцы: А.Дзярновіч (кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), Г.Рыдзеўскі (кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі), А.Кіштымаў (кандыдат гістарычных навук, дацэнт Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва) і іншыя.
У 13.30 доктар гістарычных навук А. Смалянчук і доктар гістарычных навук А. Краўцэвіч будуць прэзентаваць новыя навуковыя выданні.
З 14.30 пачнуць працаваць тэматычныя блокі “Урбанізацыя і дэмаграфічныя працэсы”, “Урбанізацыя і эканоміка”.
30 кастычніка з 9.30. прадоўжаць сваю працу тэматычныя блокі: “Урбанізацыя і культура”, “Працэсы ўрабанізацыі і гарады ў даследаваннях аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў”.
Месца правядзення канферэнцыі: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 309.