Выстава прэзэнтуе творчасць студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Віталь Буйвід, Аляксандра Касцецкая, Вольга Кукалевіч, Павел Луневіч і Арцем Эйсмант прадставілі сваё бачанне гораду і яго жыцця.
Канцэпцыю выстаўкі прыдумалі самі яе удзельнікі і назвалі выстаўку “Мурашнік”. Бачанне горада, яго архітэктуры, утульных і любых куточкаў, адлюстраванне багатага і разнастайнага жыцця рознымі сродкамі жывапісу і графікі стварае яркую кампазіцыю, паказвае высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў.
Па традыцыі, падчас адкрыцця выстаўкі быў запалены паладыум мастацтва, а таксама адбыўся канцэрт.