22 красавіка на базе навуковай бібліятэкі адбыўся рэгіянальны семінар «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы», удзел у якім прынялі выкладчыкі, супрацоўнікі, магістранты, аспіранты, навуковыя супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, а таксама Гродзенскага філіяла ўстановы адукацыі «БІП – універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій». Семінар праходзіў у змешаным фармаце, што дало магчымасць прыняць у ім удзел звыш 120 чалавек.