21 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы.
Навуковая бібліятэка купалаўскага ўніверсітэта арганізуе акцыі “Чытаем разам” і“Мова – гэта...”. Пачатак у 13.00 у фае другога паверха па вул. Ажэшка, 22. А ў 15.00 адбудзецца сустрэча з Данутай Бічэль у чытальнай зале бібліятэкі.
На філалагічным факультэце пройдзе вечарына “Мова беларуская мая!..”. У праграме – выступленні студэнтаў і выкладчыкаў, экспрэс-гульня “Смак беларускага слова”, гутаркі з пісьменнікамі і святарамі і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў. Пачатак ў 13.00, ауд. 3 па вул. Леніна, 32.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя!