![18638 1](/images/gallery/2020/03/18638_1.jpg)
У межах мабільнага фармату жывых рэдактарскіх лекцый “МаладосTEAM на ўвесь свет”, распрацаваных спецыяльна для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Воцінавай. Мерапрыемства прайшло ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы 16 сакавіка.