Атрыбуты Ганаровага прафессара Гродзенскага дзяржаўнага ўниверсітэта імя Янкі Купалы ўручаны сусветна вядомаму польскаму рэжысёру Кшыштафу Зануссі. У прысутнасці прарэктараў і дэканаў усіх факультэтаў рэктар ГрДУ Яўгеній Аляксеевіч Роўба ўручыў Кшыштафу Зануссі атэстат Ганаровага прафесара і медаль “За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэтам імя Янкі Купалы”.
Візіт сусветна вядомага польскага рэжысёра Кшыштафа Зануссі ў ГрДУ – вельмі важная падзея для нашай навучальнай установы. Яго мастацкія стужкі ўдастоены самых высокіх узнагарод прэстыжных міжнародных кінафестываляў. Але прафесар Кшыштаф Зануссі вядомы ва ўсім свеце не только як рэжысёр, але і як грамадскі дзеяч, чалавек, які шмат часу і сіл аддае педагагічнай дзейнасці.
Прафесар Кшыштаф Зануссі для студэнтаў і выкладчыкаў прачытаў лекцыю “Стратэгія жыцця”. Ён закрануў пытанні выбару маладымі людзьмі правільнага шляху ў жыцці, сапраўдных каштоўнасцей, высокага мастацтва, тэатра і кіно, сувязяў польскай і беларускай культур і пажадаў усім шукаць ісціну, знайсці сваё прызванне і адчуваць сябе шчаслівымі.
Кшыштаф Зануссі адказаў на патанні студэнтаў і выкладчыкаў.







