Мерапрыемства стане першым у марафоне, прымеркаваным да Дня нараджэння ўніверсітэта.
Сімвалічна, што дыктоўка адбудзецца 21 лютага, у Міжнародны Дзень роднай мовы. Каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў чатырнаццацці факультэтаў адначасова напішуць Купалаўскую дыктоўку. Тэкст і назва яе неразрыўна звязаны з асобай Янкі Купалы, імем якога названы ўніверсітэт.
Тэкст дыктоўкі будуць чытаць выкладчыкі філалагічнага факультэта. Адразу пасля напісання ўдзельнікі змогуць праверыць сябе.
Прыняць удзел у мерапрыемстве можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна звярнуцца ў дэканат свайго факультэта да 20 лютага.
Пачатак дыктоўкі ў 11:40.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта!