У Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню сям’і, які адзначаецца 15 мая.
Так, на базе навуковай бібліятэкі працуе выстава “Семья – единство помыслов и дел”, а таксама праведзены літаратурна-музыкальная гасцёўня «Великое чудо семья» і дыскусійная пляцоўка «Счастливая семья – счастливая страна».
Дом і сям’я для чалавека – гэта ў першую чаргу месца, дзе яго любяць, шануюць і абавязкова чакаюць. Менавіта тут заўсёды можна знайсці падтрымку, разуменне, заспакаенне… Сямейныя каштоўнасці, узаемаадносіны ў сям’і, узаемаадносіны паміж мужам і жонкай, святасць шлюбу леглі ў аснову гасцёўні «Великое чудо семья ». Супрацоўнікі філіяла №5 навуковай бібліятэкі Святлана Дзеціна і Наталля Пятрашка сумесна са студэнтамі педагагічнага факультэта арганізавалі цудоўны міні-канцэрт з інсцэніроўкай казкі «Курочка ряба» на сучасны лад, песнямі, вершамі і інтэрактывам з гасцямі.
Адкрыў мерапрыемства дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько: «Навуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта штогод святкуе Дзень сям’і. Мы кожны раз прадумваем новы фармат мерапрымстваў, стараемся не паўтарацца, быць карыснымі і цікавымі для нашых гасцей. Нам важна было акцэнтаваць увагу маладога пакалення на традыцыйных сямейных каштоўнасцях, на якіх грунтуецца выхаванне і адукацыя чалавека».
Сярод пачэсных гасцей прысутнічаў іерэй Сергій Цвірко, настаяцель прыхода храма Нерукатворнага вобраза Гасподняга вёскі Каробчыцы. Ён падзяліўся сваімі думкамі наконт стварэння сям’і, расказаў пра адносіны мужа і жонкі згодна з хрысціянскімі традыцыямі.
Напярэдадні Дня сям’і на філіяле №3 навуковай бібліятэкі Міхаіл Пажарыцкі арганізаваў дыскусійную пляцоўку «Счастливая семья – счастливая страна» для студэнтаў 3 курса юрыдычнага факультэта.
Падчас мерапрыемства студэнты мелі мажлівасць паразважаць пра сямейныя каштоўнасці: любоў у сям’і, узаемапавагу, узаемадапамогу, этычнасць, вернасць і многае іншае.
Таксама ўчора, 16 мая, адбылася дыскусійная пляцоўка на тэму «Сям'я як канстытуцыйная каштоўнасць«, а сёння пройдзе сямейная музычная віктарына.