Філалагічны факультэт запрашае усіх, хто цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьма, славянскімі мовамі і літаратурамі, далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў славянскіх краінах 24 мая і прысвячаецца памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла.