21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы правеў інтэлектуальную гульню «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай».
Удзельнікі, студэнты факультэтаў, адказалі на пытанні рознай тэматыкі і змаглі праверыць сваё веданне правіл беларускай мовы, твораў беларускай літаратуры і музыкі, а таксама нацыянальных страў і традыцый нашага народа.
Моўная разнастайнасць – велізарны культурны здабытак і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, а таксама паміж мінулым, сучасным і будучым!
Па выніках спаборніцтва пераможцам стала каманда філалагічнага факультэта «Крышталікі». На другім месцы таксама каманда філалагічнага факультэта «Зоркі Максіма». Трэцяе месца падзялілі каманда факультэта біялогіі і экалогіі «Пін і бібі» і каманда факультэта мастацтваў і дызайну «Марыва».