Навучэнцы сярэдняй школы № 13 г. Гродна прынялі прысягу на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Урачыстыя словы клятвы вучні прававых і мытнага класаў вымавілі ў прысутнасці службовых асоб Гродзенскай рэгіянальнай мытні, прадстаўнікоў рэгіянальных структур МУС, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, бацькоў і педагогаў школы.