Дыялог адбыўся на факультэце матэматыкі і інфарматыкі, а таксама на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. Рэктар звярнула асаблівую ўвагу на важнасць узаемапавагі і калектывізму паміж студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі для стварэння камфортных умоў паспяховага навучання і працы ва ўніверсітэце.