У Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада 2015 года, на вялікай сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра адораныя, энергічныя і знаходлівыя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі яркія тэатралізаваныя нумары на юбілейным XX конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод першакурснікаў – «Alma-mater – любовь с первого курса».