Дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын у рамках праекта па праграме развіцця Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта ў якасці запрошанага прафесара 5-6 лістапада 2015 года прачытаў курс лекцый для студэнтаў і аспірантаў Інстытута гуманітарных навук. Тэма лекцый - «Актуальныя праблемы тэорыі і метадалогіі гісторыі».