У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы вырашылася студэнцкая інтрыга года: з дванаццаці таленавітых купалаўцаў выбралі «Студэнта года - 2016». Віншаванні з перамогай прымала студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Вераніка Кажанеўская.
Больш за дваццаць інавацыйных праектаў прадставіла моладзь Гродна, Гродзенскага раёна і Скідзеля на занальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурса «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў сёння, 3 лістапада, у МЦ «Гродна». Сярод удзельнікаў выкладчыкі, аспіранты і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, 27 кастрычніка 2016 года ў трэці раз стартаваў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці».
Клуб спартыўнага арыентавання «Кронан» адзначыў сваё 20-годдзе. У рамках святкавання ў Гродне прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Арыентаванне ў Беларусі: перспектывы развіцця арыентавання і актыўнага турызму».
На працягу трох тыдняў студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Мікевіч атрымліваў новыя веды ў IT-сферы і займаўся распрацоўкай прыкладання ў школе Android-распрацоўнікаў у Казані. Яе арганізатарамі выступілі супольнасць распрацоўнікаў Google Developers Group Kazan і кампанія электроннай e-Legion пры падтрымцы Вышэйшай школы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйных сістэм Казанскага федэральнага ўніверсітэта.
Па выніках лёсавання, якое адбылося 11 кастрычніка, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».
Савет маладых спецыялістаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў створаны 1 верасня 2015 года. За гэты час зроблена многае па ўдасканаленні сістэмы работы з маладымі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ВНУ. На пасяджэнні ўдзельнікі Савета падвялі вынікі яго гадавой дзейнасці.
Міжнародны конкурс маладых выкладчыкаў ВНУ «Педагагічны пачатак» адбыўся ў Маскоўскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Яго ўдзельнікамі сталі дзясяткі маладых выкладчыкаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Візіт адбыўся сёння, 20 кастрычніка. Ініцыятарам сустрэчы з акадэмічнай супольнасцю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступіў азербайджанскі бок у асобе старшыні Міжнароднага цэнтра дыяспары Рэспублікі Азербайджан Ісмаіла Агаева.
Ідэя правесці сустрэчу са студэнтамі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія вывучаюць польскую мову і культуру, была прапанавана Генеральным консулам Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраславам Ксёнжэкам падчас ыізіту ў наш універсітэт у верасні бягучага года.
Семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» 12 кастрычніка 2016 гады правялі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.
У рамках круглагадовай спартакіяды сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 кастрычніка 2016 года ва ўрочышчы Пышкі прайшоў традыцыйны восеньскі крос. Спаборніцтвы ў гэтым годзе сабралі больш за 100 удзельнікаў і 11 каманд.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 кастрычніка 2016 года наведалі Універсітэт у Беластоку.
У 2016 годзе група кампаній «ИНФРА-М» сумесна з Міжнародным фондам развіцця навукі і адукацыі ўпершыню аб'явіла конкурс на лепшую навуковую і вучэбную публікацыю «Академус».
Святочны канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, стаў завяршальным мерапрыемствам дэкады «Залаты век». У рамках акцыі ў Гродне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пажылых людзей.
Студэнты 121 групы спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, якія занялі першае месца, 12 групы спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» інжынерна-будаўнічага факультэта, якія занялі другое месца, і 141 групы спецыяльнасці «Псіхалогія» факультэта псіхалогіі, якія занялі трэцяе месца, здзейснілі экскурсіонную паездку ў Мірскі і Нясвіжскі замкі.
Візіт чэшскай дэлегацыі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адбыўся 4 кастрычніка 2016 года. Асноўная мэта сустрэчы – наладзіць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння ў вобласці навуковых даследаванняў.
Робататэхнічны фестываль «РобоФест-Беларусь» сабраў дзясяткі ўдзельнікаў у Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі.
У гэтым годзе адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага Ўніверсітэта імя Янкі Купалы, спартыўны клуб і ПА/РК ГА «БРСМ» нашай ВНУ па ініцыятыве купалаўцаў вырашылі аднавіць правядзенне турзлёту і зрабіць яго традыцыйным мерапрыемствам. Спартыўныя спаборніцтвы на Аўгустоўскім канале ў в. Немнава сабралі 10 каманд студэнтаў, а таксама выкладчыкаў і супрацоўнікаў нашай альма-матэр.
У семінары-нарадзе «Летняя педагагічная практыка: вынікі і перспектывы» прынялі ўдзел спецыялісты Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, грамадскіх аб'яднанняў, якія курыруюць пытанні дзіцячага адпачынку і аздараўлення, кіраўнікі арганізацый дзіцячага адпачынку і аздараўлення, выкладчыкі ўніверсітэта - кіраўнікі летніх педагагічных практык, а таксама студэнты.
З 21 верасня па 11 лістапада 2016 года года на партале «Адукацыйная галактыка Intel» прахлдзіць III міжнародная дыстанцыйная практыка-арыентаваная канферэнцыя «Інавацыі для адукацыі». Дыстанцыйнае мерапрыемства арганізавана ў пяці рэгіёнах: Умуртской Рэспубліцы, Новасібірскай вобласці, Беларусі, Казахстане, Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Майстар-класы праходзілі сёння, 28 верасня 2016 года, у рамках Гродзенскага абласнога адукацыйнага кластара і былі накіраваны на падрыхтоўку і развіццё спецыялістаў з высокім узроўнем грамадзянскасці, культуры, здольных ствараць новыя веды ў сферы прафесійнай дзейнасці, распрацоўваць і ўкараняць інавацыйныя адукацыйныя праграмы і тэхналогіі.
Студэнтаў і выкладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, супрацоўнікаў ВНУ, галоўных рэдактараў і творчых работнікаў раённых СМІ сабраў адкрыты дыялог у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль і прарэктар па вучэбнай працы Юрый Эдуардавіч Бялых па запрашэнні рэктара Універсітэта Жауме I прынялі ўдзел у XXII Генеральнай асамблеі Групы ўніверсітэтаў Кампастэла ў г. Кастэла (Іспанія).
Пра гэта стала вядома падчас панэльных дыскусій «Гродзенскі рэгіён і правінцыя Ганьсу - новы ўзровень супрацоўніцтва», якія прайшлі ў рамках XVIII Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу «Еўрарэгіён «Нёман - 2016». Арганізатарам сустрэч выступіў Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Круглы стол «Павышэнне міжнароднай пазнавальнасці ВНУ Казахстана» з удзелам рэгіянальнага дырэктара па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва QS World University Rankings Зоі Зайцавай 23 верасня сабраў у г. Алма-Аты рэктараў казахстанскіх ВНУ і прадстаўнікоў навукова-адукацыйнай грамадскасці.
Спецыялісты фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з РУП «Вучэбна-навукова-вытворчым цэнтр «Технолаб» па замове Лідскага завода электравырабаў прынялі ўдзел у распрацоўцы і тэставанні новага пакалення энергазберагальных святлодыёдных свяцілень. Мадэль вулічнай свяцільні назвалі «Купала» ў гонар нашай alma mater.
Упершыню такія заняткі правёў прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Генадзій Аляксеевіч Гачко на фізіка-тэхнічным факультэце ў мінулым навучальным годзе, а ў гэтым - было прынята рашэнне працягнуць дыстанцыйнае навучанне ўжо на педагагічным факультэце.
Падчас урачыстай сустрэчы, якая прайшла ў Мінску на пачатку верасня і аб'яднала больш за 100 беларускіх студэнтаў, якія прымалі ўдзел у культурна-адукацыйным візіце ў Кітай, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін абвясціў сярод рабят конкурс на лепшае эсэ і фота .
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1-3 снежня 2016 года адбудзецца міжнародны круглы стол «Сацыялагічная навука і адукацыя ў сучасным грамадстве». У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 10-годдзю ўтварэння кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін.
У рамках сустрэчы пройдуць выступленні вядучых айчынных і замежных навукоўцаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады.
Падчас круглага стала плануецца, перш за ўсё, абмеркаваць стратэгічныя падыходы ў развіцці сацыялагічнай навукі, сацыялагічнай адукацыі і асаблівасці іх рэалізацыі ў рэгіёне.
Акрамя таго, плануецца разгледзець:
- вопыт развіцця сацыялагічнай навукі і сацыялагічнай адукацыі: урокі, перспектывы і напрамкі ўдасканалення;
- магчымасці і прыклады практычнага выкарыстання вынікаў сацыялагічных даследаванняў у рэгіёне;
- актывізацыю і ўмацаванне патэнцыялу міжнароднага супрацоўніцтва ў справе папулярызацыі і далейшага развіцця сацыялогіі, выяўленне новых форм дзелавога ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 кастрычніка 2016 года на электронную пошту grsu.sociology@mail.ru. У лісце ўказаць імя, прозвішча, навуковую ступень, званне, пасаду, кантактныя дадзеныя і прымацаваць матэрыялы дакладу.
Больш падрабязна азнаёміцца з правіламі і ўмовамі ўдзелу ў круглым стале можна ў дадатку.
Кантакты
Адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 310 (кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін)
Тэл.: 8 (0152) 77-32-57
E-mail: grsu.sociology@mail.ru
Web: http://fh.grsu.by
Форум, прысвечаны пытанням асэнсавання сусветнай універсальнай каштоўнасці аб'ектаў культурнай спадчыны, вызначэнню падыходаў да забеспячэння гуманітарнай бяспекі, аб'яднаў у Казанскім дзяржаўным універсітэце (Расія) вядучых сусветных экспертаў у галіне захавання культурнай спадчыны. Сярод удзельнікаў доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Эдуардавіч Мартыненка.
Вучэбна-практычны семінар «Эўрысфера - 2016: адукацыя новага пакалення» ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 19 верасня 2016 года сабраў больш за сотню педагогаў Гродзеншчыны, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў нашай alma mater.
Маштабны навуковы форум сабраў 19 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы больш за 130 удзельнікаў - прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Германіі і Літвы.
У Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рамках дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве прыбылі на навучанне 8 студэнтаў-трэцякурснікаў факультэта рускай мовы Цзілінскага педагагічнага ўніверсітэта.
17 верасня Гродна адсвяткаваў сваё 888-годдзе. Удзельнікамі святочных мерапрыемстваў сталі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Першыя мерапрыемствы праекта прайшлі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 13 верасня 2016 года. Найбольш актыўныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі нашай alma mater прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.
Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі двухтыднёвы трэнінг у Лімерыкскім інстытуце тэхналогій (Ірландыя). Сустрэчы прайшлі ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк у Арменіі, Малдове і Беларусі пры дапамозе развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк» праграмы Erasmus +.
Сустрэча прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12 верасня 2016 года.
Прарэктар па адукацыі Універсітэта ў Беластоку Войцех Сляшыньскі і дырэктар Інстытута гісторыі і палітычных навук Ян Мечыслаў Снопка сустрэліся з прарэктарам па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыем Эдуардавічам Бялых.
Фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы і навукова-даследчы інстытут фізічнай і арганічнай хіміі Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Паўднёвы федэральны ўніверсітэт» заключылі дагавор аб сумесным выкананні комплекснага навуковага праекта «Дызайн, уласцівасці і функцыяналізацыя спірацыклічных сістэм як светаўпраўляемых элементаў арганічных і кампазітных нанаструктурных элементаў малекулярнай фатонікі».
Плошчу ўніверсітэцкага сцяга 12 верасня 2016 года сабрала больш за сто актывістаў ПА/РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы, якія на працягу ўсяго лета працавалі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, у дзіцячых аздараўленчых лагерах Беларусі і Расіі, а таксама на аб'ектах роднай alma mater.
Сустрэча прайшла 9 верасня 2016 года ў гонар 14-годдзя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Яе ўдзельнікамі таксама сталі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава і сакратар ПА/РК ГА «БРСМ» Андрэй Генадзевіч Есін.
Больш за 200 найбольш актыўных прадстаўнікоў моладзі Гродзеншчыны 5 верасня 2016 года сабраліся ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для ўдзелу ў абласным этапе праекта «Адкрыты дыялог» на тэму «Час ідэй - час выбару».
Больш за 600 выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сабрала ўрачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае Дню Ведаў і пачатку навучальнага года. Ганаровым госцем сустрэчы стаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Віктар Андрэевіч Лісковіч.
Мінскі паўмарафон сабраў у сталіцы больш за 20 тысяч спартсменаў-аматараў з 42 краін. Сярод удзельнікаў дэлегацыя супрацоўнікаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Восем каманд з трох расійскіх і пяці беларускіх студэнцкіх атрадаў, якія працуюць на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы, памераліся сіламі ў інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?». Сярод удзельнікаў і нашы хлопцы - байцы будатрада імя Героя Савецкага саюза Віктара Усава Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з МІСіС і МФТІ правядзе з 15 па 24 жніўня 2016 года адукацыйны трэнінг «Міжнародныя вучэбна-трэніровачныя зборы па рашэнні задач чэмпіянатаў па праграмаванні» пад патранатам «MoscowACM/ICPCWorkshops».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў другі раз стартавала Летняя школа рускай мовы - 2016. Першы тыдзень для 30 замежнікаў выдаўся насычаным і рознабаковым.
Больш за 150 навукоўцаў з Беларусі, Германіі, Іспаніі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Францыі і Японіі сабраў 4-ты Міжнародны Сімпозіум імя акадэміка А.М. Цярэніна «Малекулярная фатоніка». У ліку ўдзельнікаў буйной навуковай канферэнцыі дацэнт кафедры агульнай фізікі фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Генадзій Цімафеевіч Васілюк, які прадставіў два даклады, прысвечаных фатоніцы.
Удзельнікі рэспубліканскага семінара, прысвечанага працы сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, 5 жніўня наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.