У верасні 2024 года Гродзенскай вобласці споўнілася 80 гадоў, і "Пул 4" сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскай абласной арганізацыяй ГА "БРСМ" і ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Гроднамясамалпрам" аб'явілі аб правядзенні конкурсу слоганаў і відэа Узнагароды знайшлі сваіх уладальнікаў.
Удзельнікам было прапанавана стварыць уласны слоган ці зняць відэаролік. Конкурс сабраў мноства выдатных работ, і сярод пераможцаў у намінацыі "Лепшы відэаролік" аказалася студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель разам з творчай камандай.
Аўтарам найлепшага лозунгу стала педагог-арганізатар гімназіі №10 імя Мітрапаліта Філарэта Варвара Новікава. Яе варыянт "Спадчына, якая жыве ў кожным кроку" стаў абсалютным лідарам у галасаванні.
Усім пераможцам старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік уручыў прызы. Наперадзе новыя конкурсы і новыя дастойныя ўзнагароды для тых, хто шчыра любіць Беларусь і свой родны Гродзенскі край.