У маі 2021 года Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт заключылі дагавор на ўмовах стратэгічнага партнёрства з мэтай развіцця і ўмацавання ўзаемадзеяння паміж бакамі па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Сумесная работа актыўна працягваецца, і сёння, 11 лістапада, бакі падпісалі план мерапрыемстваў па выкананні праграмы супрацоўніцтва.