У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з візітам знаходзяцца доктар філасофскіх навук, прафесар школы філасофіі факультэта гуманітарных навук НДУ «Вышэйшая школа эканомікі», галоўны рэдактар часопіса «Пытанні філасофіі» Барыс Пружынін і доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі МПГУ Таццяна Шчадрына. Госці 4 мая правялі ў купалаўскім універсітэце тэлемост Гродна – Масква – Санкт-Пецярбург – Усурыйск – Уладзівасток і 5 мая прэзентацыю кніжных серый, прысвечаных пытанням філасофіі і вялікім мыслярам XX стагоддзя.

6 мая ў купалаўскім универсітэце завяршыўся грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь».

За высокі ўзровень прафарыентацыйнай дзейнасці і сістэмнае ўяўленне педагагічнага вопыту ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнаагроджаны дыпломам I ступені на XVII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Правільны прафесійны выбар - упэўненая будучыня маладога пакалення!», якая праходзіла з 27 па 29 красавіка ў Мінску.

Жаночая зборная ГрДУ імя Янкі Купалы стала пераможцай Рэспубліканскай універсіяды – 2017 па самба.
