Урачыстая цырымонія ўручэння стыпендый прайшла 17 студзеня ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.
Лаўрэатамі прэміі сталі больш за 50 прадстаўнікоў таленавітай моладзі. Гэта найбольш актыўныя і ініцыятыўныя школьнікі з розных раёнаў вобласці, навучэнцы сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, а таксама гродзенскія студэнты, якія дабіліся значных поспехаў у вучобе, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці. Сярод узнагароджаных - две студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Анастасія Сурма - будучы юрыст, вучыцца па спецыяльнасці "Эканамічнае права". Яна займаецца навукова-даследчай дзейнасцю і прымае ўдзел у розных канферэнцыях, мае навуковыя публікацыі. Акрамя таго, Анастасія - старшыня студэнцкага атрада валанцёраў юрыдычнага факультэта. Яна ініцыіруе і актыўна падтрымлівае правядзенне дабрачынных акцый і мерапрыемстваў у сценах універсітэта і не толькі, удзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці факультэта і роднай Alma mater.
Вадарына Аўгуль вучыцца на філалагічным факультэце, вывучае рамана-германскія мовы. Студэнтка таксама прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях, была пераможцай алімпіяд па замежных мовах, якія праводзіліся ў рамках Тыдня англійскай філалогіі, Тыдня нямецкай мовы і культуры і Дзён філалагічнага факультэта. Вадарына - удзельніца студатрадаўскага руху, стараста групы, а таксама член валанцёрскага атрада кафедры англійскай філалогіі «Мы разам».
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання стыпендыятаў Беларускага фонду міру праводзіцца двойчы на год: у студзені і маі. Арганізатары мерапрыемства - Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" і галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Такая форма заахвочвання таленавітай моладзі ў галіне існуе ўжо на працягу 16 гадоў. За гэты час стыпендыятамі Беларускага фонду міру сталі больш за 1,6 тысяч чалавек.