На пляцоўцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшла абарона фінальных групавых праектаў слухачоў праграмы павышэння кваліфікацыі "Міжнародныя адносіны і Еўразійская інтэграцыя". Таксама ў гэты дзень адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў аб праходжанні павешання кваліфікацыі ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Дадзенае павышэнне кваліфікацыі прайшлі загадчык кафедры турызму і культурнага Андрэй Гецэвіч, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец, дацэнт кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Таццяна Карачанцава.
Удзел у мерапрыемстве прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў і рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч.
![photo 2022 03 24 11 19 54](/images/gallery/2022/3/28academija/photo_2022-03-24_11-19-54.jpg)