Кафедра журналістыкі запрашае вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыняць удзел у алімпіядзе па журналістыцы "Медыя і я".
Алімпіяда пройдзе ў два туры. Першы - у завочнай форме - з 28 кастрычніка па 3 лістапада 2024 года. Другі тур пройдзе ў вочнай форме 23 лістапада 2024 г. У рамках першага этапа неабходна прайсці тэсціраванне, якое вызначыць веды ўдзельнікаў у галіне журналістыкі. Па выніках завочнага тура журы выбера 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх запросяць паўдзельнічаць у вочным этапе алімпіяды.
Для ўдзелу ў Алімпіядзе неабходна адправіцьзаяўку да 28 кастрячніка 2024 г. на электронную пошту olimpiada.mediaiya_2024@mail.ru або зарэгістравацца па спасылцы.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў алімпіядзе можна па тэлефоне: +375295845584 (Viber, Telegram, WhatsApp). Кантактная асоба - Святлана Генрыкаўна Хвясько.
Алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі здольных і таленавітых навучэнцаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прафесійнай арыентацыі ў сучаснай медыйнай і камунікацыйнай сферы.