10 снежня на базе Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага дзіцячага і падлеткавага парламента, дзе былі падведзены вынікі працы камісій за 2023/2024 навучальны год.
Студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Маргарыта Крупіца прыняла ўдзел у пасяджэнні дзіцячага і падлеткавага Рэспубліканскага парламента.
Крупіца Маргарыта, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Гісторыя", старшыня камісіі па патрыятычным выхаванні, прадставіла справаздачу аб праведзенай рабоце камісіі за выніковы навучальны год.
Таксама ў рамках пасяджэння адбылася панэльная дыскусія "Маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь: погляд у будучыню праз вопыт і пераемнасць". Парламентарыі працавалі ў профільных секцыях "Трымай курс на 2025: стратэгіі і інавацыі".
Адбыўся тэлемост "Маладзёжныя ініцыятывы і міжнароднае супрацоўніцтва" з удзелам членаў Рэспубліканскага і падлеткавага парламента пры Савеце дэпутатаў гарадской акругі Электрасталь Маскоўскай вобласці.