Усяго ў папярэдніх этапах па 8 профільных алімпіядах прынялі ўдзел 541 чалавек, выканаўшы 681 алімпіяду.
Шматпрофільная ўніверсітэцкая алімпіяда ГрДУ імя Янкі Купалы ўключае ў сябе ў 2024 годзе профільныя алімпіяды па 7 вучэбных прадметах: «Біялогія», «Гісторыя Беларусі», «Руская мова. Руская літаратура», «Беларуская мова. Беларуская літаратура», «Матэматыка», «Хімія», «Англійская мова». Пры гэтым алімпіяда па вучэбным прадмеце «Біялогія» праводзіцца для дзвюх розных груп спецыяльнасцей: група 1 – «Дашкольная адукацыя», «Пачатковая адукацыя», «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «Псіхалогія», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», група 2 – «Біялогія», «Экалогія», «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія».
Навучэнцы маглі прыняць удзел у папярэднім этапе некалькіх профільных алімпіяд. Расклад складаўся менавіта з улікам такіх магчымасцяў.
Удзел у папярэднім этапе адной профільнай алімпіяды прынялі ўдзел 429 навучэнцаў, двух – 89 навучэнцаў, трох – 18 навучэнцаў, чатырох – 2 навучэнцаў, пяці – 1 навучэнец, сямі – 2 навучэнцаў. Часцей за ўсё гэта два профільныя прадметы ўступных іспытаў па спецыяльнасці, якая цікавіць: гісторыя Беларусі і біялогія, гісторыя Беларусі і руская (беларуская) мова, матэматыка і руская (беларуская мова) або біялогія для дзвюх розных груп спецыяльнасцей.
Папярэдні этап шматпрофільнай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіўся праз Лічбавы кабінет абітурыента ў дыстанцыйнай форме на лічбавай платформе адукацыйнага партала ўніверсітэта. У Лічбавым кабінеце абітурыента ўдзельнікі рэгістраваліся, за дзень да правядзення алімпіяды кожны ўдзельнік быў праінфармаваны аб часе правядзення алімпіяды з дапамогай СМС, адразу пасля завяршэння папярэдняга этапу – аб часе доступу да вынікаў выканання папярэдняга этапа, мог азнаёміцца са сваімі памылкамі пры выкананні заданняў папярэдняга этапу, а таксама аб допуску да ўдзелу ў заключным этапе алімпіяды.
Найбольш запатрабаванымі прадметамі ва ўдзельнікаў папярэдняга этапу сталі:
«Матэматыка» – 212 удзельнікаў, «Англійская мова» – 136 удзельнікаў, «Біялогія» (для спецыяльнасцей факультэта біялогіі і экалогіі) – 78 удзельнікаў.
Найбольшая колькасць удзельнікаў з Гродзенскай вобласці – 43,08%, г. Гродна – 35,81%, з Брэсцкай вобласці – 8,13%, з Мінскай вобласці – 7,27%. З Віцебскай вобласці было 14 удзельнікаў, з Гомельскай вобласці – 12 удзельнікаў, з Магілёўскай вобласці – 5 удзельнікаў, з Расіі – 2 удзельнікі.
Заключныя этапы Шматпрофільнай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць у вочнай форме ў лютым 2025 года. 22 лютага 2025 г. будзе праведзены заключны этап алімпіяд па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Біялогія», «Гісторыя Беларусі», «Руская мова. Руская літаратура». 23 лютага 2025 г. адбудзецца заключны этап па вучэбных прадметах «Англійская мова», «Беларуская мова. Беларуская літаратура» і «Хімія». Час пачатку ўсіх алімпіяд – 11.00.
Усе ўдзельнікі заключнага этапа будуць дадаткова праінфармаваны ў Лічбавым кабінеце абітурыента аб даце, часе пачатку і працягласці заключнага этапа па адпаведнай профільнай алімпіядзе.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.abit.by. Усе пытанні ўдзельнікі могуць задаваць аргкамітэту ў чаце Лічбавага кабінета абітурыента.
Уладальнікі дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды змогуць паступіць на 25 з 52 спецыяльнасцей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы без уступных іспытаў.