Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі купалаўцаў, якія дасягнулі высокіх поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы павіншавала дацэнта кафедры журналістыкі Ірыну Герасімчык з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Мовазнаўства».
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную плённую працу і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці быў узнагароджаны Сяргей Шчарбінін, начальнік аддзела менеджменту якасці, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ва ўніверсітэце быў узнагароджаны Сяргей Кесель, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін.
Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у фарміраванне пазітыўнага іміджу ўніверсітэта ў сродках масавай інфармацыі была ўзнагароджана Ганна Салаўёва, начальнік цэнтра па сувязях з грамадскасцю.
Падзячны ліст быў уручаны Лідзіі Сямашка за шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё эканамічнай адукацыі.