II З'езд Асацыяцыі выпускнікоў прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы і сабраў каля 200 купалаўцаў, якія вучыліся ў ВНУ на працягу розных гадоў.
З'езд пачаўся з пасяджэння Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў, у рамках якога ўдзельнікі абмеркавалі дасягненні ўніверсітэта, а таксама вырашылі шэраг ключавых пытанняў, якія тычацца Асацыяцыі. Быў зацверджаны новы склад Прэзідыума, у прыватнасці быў абраны намеснік старшыні Асацыяцыі выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ім была абрана рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Таксама быў абраны сакратар, удзельнікі З'езда прагаласавалі за кандыдатуру старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта Ганны Сазонавай. Важнай часткай пасяджэння стала зацвярджэнне праекта рэзалюцыі ІІ З'езда Асацыяцыі выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Як адзначыў старшыня Асацыяцыі выпускнікоў Сяргей Маскевіч, за мінулыя 5 гадоў універсітэт яшчэ больш гучна заявіў пра сябе і стаў яшчэ больш вядомым. А за кожным поспехам стаяць людзі - студэнты, супрацоўнікі і, вядома ж, выпускнікі, якія знайшлі сваё месца ў прафесіі і працуюць на карысць краіны.
– Нельга не адзначыць уклад рэктара Ірыны Фёдараўны ў развіццё ўніверсітэта. Бо яна з'яўляецца ініцыятарам шматлікіх сучасных рашэнняў і ідэй. Яна сваім асабістым прыкладам паказвае, як трэба працаваць. Вельмі прыемна бачыць, што ўніверсітэт, у якім я шмат гадоў працаваў і быў рэктарам, развіваецца, расце і становіцца лепшым, – падзяліўся Сяргей Маскевіч. Таксама старшыня адзначыў, што Купалаўскі ўніверсітэт заўсёды выбудоўвае сваю стратэгію развіцця, грунтуючыся на вопыце мінулых дасягненняў, але пры гэтым смела глядзіць у будучыню і не баіцца быць першапраходцам у розных пачынаннях.
Вітаючы выпускнікоў, Ірына Кітурка падкрэсліла, што вельмі сімвалічна пачаўся Дзень нараджэння ўніверсітэта - са З'езда Асацыяцыі выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы.
– Універсітэт любіць кожнага выпускніка і ганарыцца імі. Але важна, каб і выпускнікі любілі сваю Alma mater. Тады ўзаемадзеянне будзе плённым. Купалаўскі ўніверсітэт цесна супрацоўнічае з Абласным і Раённым выканаўчымі камітэтамі, судамі і пракуратурай, школамі, міліцыяй і дзяржаўтаінспекцыяй, установамі аховы здароўя, прыватнымі і дзяржаўнымі кампаніямі і многімі іншымі арганізацыямі. Пералічваць іх можна вельмі доўга. Разам мы рэалізуем праекты, адкрываем інавацыйныя аўдыторыі, а таксама прыцягваем выпускнікоў у адукацыйную дзейнасць, – расказала Ірына Фёдараўна.
II З'езд Асацыяцыі выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы стаў не толькі рабочай сустрэчай, але і своеасаблівым вяртаннем у студэнцкія гады. Апынуўшыся ў сценах роднага ўніверсітэта, выпускнікі абавязкова ўспамінаюць свае студэнцкія гады. Сваімі эмоцыямі падзялілася старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта:
– Упэўнена, што для многіх людзей студэнцкія гады – самыя лепшыя. І сёння ў мяне была магчымасць акунуцца ў тыя цудоўныя гады навучання, калі я была студэнткай філалагічнага факультэта. Да гэтага часу я з трапятаннем успамінаю імгненне, калі я даведалася, што стала студэнткай Купалаўскага ўніверсітэта, якая я была тады шчаслівая. Сапраўды, ахоплівае трапятанне і вельмі цёпла ад гэтых успамінаў. Таксама яна адзначыла, што Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адыгрывае вялікую ролю ў развіцці не толькі вобласці, але і краіны ў цэлым, рыхтуючы высокакваліфікаваныя кадры, прадстаўляючы інавацыі, распрацоўкі ў самых розных галінах.
Пасля пасяджэння Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў адбыўся сам З'езд. Выпускнікі Купалаўскага ўніверсітэта сабраліся ў актавай зале па вуліцы Леніна. Урачыстая частка пачалася з выступу Ірыны Кітуркі, якая расказала пра тое, чым жыве зараз універсітэт, як працуе і гадуе кадры. Таксама яна адзначыла, што ўніверсітэт – гэта не сцены з дахам. Гэта людзі. Тыя, хто стварае сваімі рукамі ўсе поспехі. Ірына Фёдараўна шчыра падзякавала кожнаму купалаўцу за неацэнны ўклад у развіццё ўніверсітэта. Пасля гэтага слова было дадзена выпускнікам.
Адмысловая ўвага была нададзена стварэнню клубаў выпускнікоў на ўсіх факультэтах. Такая форма ўзаемадзеяння дасць магчымасць праводзіць больш кропкавую работу і рэалізоўваць сумесныя праекты.
Завяршыўся II З'езд выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы сумеснай фатаграфіяй, каб захаваць гэты цудоўны момант у гісторыі і праз пяць гадоў узгадаць, як гэта было.