Вочная змена круглагадовай школы алімпіяднага руху стартавала ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку 3 лютага.
Для выяўлення і развіцця інтэлектуальна адораных і высокаматываваных навучэнцаў гімназій і школ у 2024/2025 навучальным годзе пачала працаваць вочна-завочная круглагадовая школа алімпіяднага руху па вучэбных прадметах. З 30 верасня па снежань 2024 года прайшлі тры дыстанцыйныя змены, у якіх прынялі ўдзел каля 8 тыс. чалавек.
Па выніках іх правядзення адабраны 35 навучэнцаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Сярод 5 удзельнікаў па матэматыцы 2 слухачы курсаў "Алімпіядная матэматыка" Школы дакладных навук – навучэнцы гімназіі №3 імя А.І. Соламавай горада Гродна Яўгена Масленікава і Міхаіл Дзем'яновіч.
Яўгенія Масленікава і Міхаіл Дзем'яновіч не першы год навучаюцца ў Школе дакладных навук, з'яўляюцца ўдзельнікамі алімпіяды Школы дакладных навук і сёлета будуць прадстаўляць Гродзенскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.