Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў у Афганістане, ушанавалі ў гарадскім скверы па вуліцы Курчатава ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Даніну павагі ад імя купалаўцаў выказалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Войтка, а таксама супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.