У Гродзенскім абласным спажывецкім таварыстве прайшла сустрэча з працоўным калектывам, накіраваная на павышэнне выбарчай актыўнасці. Тэму электаральнай кампаніі з актывам арганізацыі абмеркавалі намеснік старшыні аблвыканкама Віталь Невера, першы намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Марына Сяргеева, старшыня праўлення Гродзенскага аблспажыўтаварыства Аляксандр Бубенчык, а таксама загадчыца кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Лілія Абрамчык.