У Гімназіі № 1 г. Гродна прайшло традыцыйнае міждысцыплінарнае навуковае мерапрыемства «Новыя філаматы», якое адкрывае шлях у навуку маладым людзям не толькі з Беларусі, але і суседніх усходнееўрапейскіх краін. У гэтым годзе ў канферэнцыі прынялі ўдзел 172 навучэнцы школ Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама школьнікі з Расіі, Літвы і Эстоніі.