Першы ў краіне Інавацыйны медыйны кластар створаны ў Гродзенскай вобласці. Пагадненне аб яго стварэнні 2 сакавіка 2016 года падпісалі рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі і галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Павел Якаўлевіч Сухарукаў.