«Стоп наркотык!» - пад такой назвай 1 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы інфармацыйна-лектарская група студэнтаў правяла акцыю, накіраваную на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. Так купалаўцы вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.