Дзмітрый Мацвеевіч Зяньковіч нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Старая Радча Круглянскай воласці Магілёўскай губерніі. Пайшоў на фронт 1 ліпеня 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў Чырвонай Арміі на пасадзе палітпрацаўніка на Паўночна-Заходнім, 3-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі». Вайсковае званне - капітан у адстаўцы.