Іван Вітальевіч Гушчын нарадзіўся 17 снежня 1934 года ў вёсцы Стары Спор Бацэвічскага сельсавета Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны яго бацькі, старэйшы брат і сястра змагаліся ў партызанскім атрадзе. З 1942 года ўдзельнічаў у партызанскім руху. У жніўні таго ж года падчас бою каля вёскі Стары Спор быў цяжка паранены. 29 красавіка 1944-га атрад карнікаў спаліў вёску, расстраляўшы жыхароў, у тым ліку і юнага партызана. Сярод расстраляных яго з чатырма раненнямі знайшлі партызаны. У партызанскім шпіталі яму зрабілі аперацыю, ампутавалі перабітыя куляй палец правай рукі.