Сяргей Самуілавіч Беркнер нарадзіўся 16 мая 1923 года ў Беластоку. У 1942 годзе ўступіў у падпольную беластоцкую антыфашысцкую арганізацыю гета. У 1943 годзе пайшоў у партызанскі атрад «Наперад», быў разведчыкам штаба брыгады імя Кастуся Каліноўскага. Сяргей Беркнер узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985), медалямі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945».