Мікалай Сямёнавіч Вілюга нарадзіўся 12 снежня 1924 году ў г. Клімавічы Гомельскай губерніі. З 1944 па 1948 год знаходзіўся на радах Савецкай Арміі, быў радыётэлеграфістам 497-га і 127-га асобных батальёнаў сувязі. Мікалай Вілюга ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы і ва ўзяцці Берліна. Узнагароджаны медалямі «За вызваленне Варшавы» (1945), «За ўзяцце Берліна» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945), ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені (1985).