У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы. Кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта арганізавала і правяла традыцыйную навукова-практычную канферэнцыю «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні».