Навуковы форум згуртаваў больш за 50 навукоўцаў і экспертаў у галіне гісторыі не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі, Таджыкістана і Францыі. Мерапрыемства праходзіць у афлайн і анлайн-фарматах. Дзяліцца сваімі думкамі і навуковымі знаходкамі аматары гісторыі будуць на працягу двух дзён – 24 і 25 чэрвеня.