Летняя пара - самы ўдалы час для самаразвіцця. Так, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 жніўня пачне сваю працу Летняя школа беларускай мовы і культуры "Пад светлым іменем Купалы". Каля 20 замежных слухачоў з Расіі, Казахстана, Францыі і Чэхіі на працягу двух тыдняў будуць апускацца ва ўнікальную атмасферу беларускай культуры, вывучаючы мову, традыцыі і звычаі нашай дзіўнай краіны.