Дэлегацыя ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта на тэму эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах, дзе рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка выступіла з дакладам. Таксама купалаўцы прэзентавалі метадычныя дапаможнікі і напрацоўкі на выставе ВНУ па арганізацыі выхаваўчай работы з моладдзю, у тым ліку па дзейнасці куратараў, студэнцкіх саветаў, школ лідэрства, валанцёрскага руху.