У ходзе курсаў былі закрануты розныя аспекты лічбавага навучання. Ключавое значэнне мелі Уступныя заняткі, на якіх мадэратары вызначылі сучасны стан і перспектывы ўдасканалення лічбавай пісьменнасці выкладчыкаў, разгледзелі актуальныя пытанні тэорыі і практыкі лічбавай дыдактыкі, прапанавалі спосабы ацэнкі ўзроўню і эфектыўнасці сфармаваных прафесійных кампетэнцый студэнтаў. На этапе лабараторных заняткаў слухачы курсаў асвоілі навыкі працы з пашыраным пакетам інструментаў платформы Moodle.