З 17 па 23 красавіка праходзіў стажыроўку ў таджыкскім Нацыянальным універсітэце доктар біялагічных навук, загадчык кафедры батанікі Алег Созінаў, дзе абмеркаваў з калегамі з Душанбэ дыскусійныя пытанні па адкрыцці сумесных адукацыйных праграм, прачытаў лекцыі ў галіне батанічнага рэсурсазнаўства. Таксама былі ажыццёўлены візіты ў Інстытут батанікі Акадэміі навук Таджыкістана і на навуковую горна-батанічную станцыю, якая знаходзіцца на Гісарскім хрыбце.