На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы правялі Дзень кітайскай культуры. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Людміла Міхайлаўна Серада, якая ўзначальвае Кабінет Канфуцыя, лабарант кабінета Андрэй Гапонік, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао, выкладчык Цзя Нін, выкладчык-стажор гімназіі імя Карскага Лю Сіньюань і педагог-арганізатар студэнцкага гарадка Шэнь Пэн.