Фотавыстава «Храмы Гродзеншчыны» адкрылася ў Гродне 22 лютага 2016 года. У экспазіцыі можна ўбачыць работы ўдзельнікаў народнага фотаклуба «Гродна», у тым ліку і старшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, члена Саюза фатографаў Беларусі Сяргея Паўлавіча Марозава.